Зьмітра Хведарука будуць судзіць ў Савецкім судзе Менску
Актывіста арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука павезьлі ў суд Савецкага раёну Менску. Яго вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку ў часу "Чарнобыльскага шляху" 26 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».
Раней Зьмітра Хведарука выклікалі ў міліцыю Савецкага раёну Менску.
Міліцыянт Павал Казлоўскі патэлефанаваў хлопцу і прапанаваў прыйсьці ў РУУС Савецкага раёну, каб праглядзець відэаматэрыялы з “Чарнобыльскага шляху”.
Паводле П.Казлоўскага, Зьміцер Хведарук нібыта некарэктна паводзіў сябе пад час акцыі.