Зьміцер Хведарук аштафаваны на 22 базавыя велічыні
Сёньня ў Баранавічах адбыўся суд над актывістамі незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцерам Хведаруком і Тацянай Буланавай.
Зьміцер пакараны шттрафамі адразу па 2 артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу. Судзьдзя Жана Капачэўская прызнала яго вінаватым у парушэньні арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) і 23.34. (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемтве) і прысудзіла да штрафу ў 2 і 20 базавых велічынь адпаведна. Тацьцяна Буланава аштрафавана на 2 базавыя велічыні за нібыта дробнае хуліганства. Яшчэ адзін пратакол на актывістку быў складзены з парушэньнямі, таму вернуты міліцыянтам на выпраўленьне. Суды адбываліся без удзелу актывістаў, якія папярэдне склалі заявы аб разглядзе адміністрацыйных справаў у іх адсутнасьць.
Па інфармацыі ПЦ Вясна