Казуліна: Сашы прапаноўвалі вызваленьне шляхам ганебных уцёкаў з краіны
Першае.
Закранула за жывое грэблівае стаўленьне да нашай сям'і. Хоць часам здаецца, што нічога падобнага ўжо не можа вывесьці з сябе, цынізм дзівіць. У сваіх лістах мой муж піша, што самы вялікі яго боль і клопат – гэта я. Кожную раніцу ён пачынае з малітвы за маё здароўе.
Другое.
Хацелася б пачуць умовы, на якіх Лукашэнка прапаноўваў Аляксандру вызваленьне. Тыя рэчы, якія былі агучаныя яго пасланцом нам, былі непрымальнымі. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны.
Трэцяе.
Дзеці ездзілі на спатканне не ўмольваць бацьку выратаваць маму, а абгаварыць бягучую сітуацыю.
Чацьвертае.
Мы зь дзецьмі і ўсе нашы блізкія разумеем Аляксандра, падтрымліваем яго, любім і чакаем яго безумоўнага вызваленьня.