Каляднае свята для вязняў
Грамадскія актывісты Магілеўскай обласці чарговы раз сабраліся, каб абмеркаваць, якім чынам яны могуць дапамагчы родным і блізкім палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях Магілеўшчыны.
Камітэт дапамогі палітычным вязням быў створаны ўлетку 2011 года на адным з рэгіянальных сходаў актывістаў, прыехаўшых з усёй вобласці.Сябры камітэта вырашылі скантактавацца з роднымі зняволеных, папярэдне ўзгадніўшы, што варта зрабіць да Новага году, каб палітвязні змаглі хоць у нейкай ступені адчуць свята.
На дадзены момант ў калонях магілеўскай вобласці адбываюць тэрмін зняволення Дзмітрыя Бандарэнка і Мікола Статкевіч. Апроч іх у ПК №15 сядзяць асуджаныя па так званай “справе анархістаў” Мікола Дзядок і Яўген Васьковіч.
Пакінуць новы каментар