Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся пад беларускімі, украінскімі і крымска-татарскімі сцягамі
«Свабода бяз межаў» — так гучаў дэвіз сёлетняга дзевятага канцэрту «Салідарныя з Беларуссю».
Як паведамляе Радыё Свабода, сёлета на сцэне пад Палацам культуры і навукі ў Варшаве выступілі вядомыя беларускія, украінскія і польскія гурты: Hańba!, Amplituda Śmelaści, Enej, Dzieciuki, Ania Rusowicz, Shuma. Хэдлайнерам канцэрту стаў украінскі гурт Воплі Відапласава.
Канцэрт працягваўся больш за 4 гадзіны. На канцэрт сабраліся каля тысячы чалавек. Вялі канцэрт вядучыя «Белсату» Зміцер Гурневіч і Кацярына Барушка.
У перапынках паміж музычнымі выступамі прамаўлялі запрошаныя з Беларусі госці Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, Зміцер і Наста Дашкевічы, Наталля Панчанка і Алесь Пушкін. Поруч з традыцыйным споклічам «Жыве Беларусь!» гучала «Слава Украіне».
Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» ў польскай сталіцы праходзіць дзевяты раз і арганізуе яго польская ініцыятыва «Вольная Беларусь». Першы канцэрт адбыўся перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе. У ім бралі удзел вядомыя польскія і беларускія музыкі, грамадскія і палітычныя дзеячы.
Пакінуць новы каментар