Кастусь Гарэцкі ў пастарунку
Хлопца затрымалі дзесьці а 18:00 у раёне вуліцы Крапоткіна. У заплечніку Кастуся знайшлі некалькі налепак да “Эўрапейскага маршу”. Міліцыянты адвезьлі Гарэцкага ў РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы, дзе складаюць пратакол за распаўсюджваньне друкаваных выданьняў. Разам з Кастусём у пастарунку знаходзіцца Алесь Круткін, але яго павінны адпусьціць, бо непаўнагадовы.
Сябры Кастуся Гарэцкага мяркуюць, што ноч хлопец правядзе ў міліцыі, а заўтра над ім адбудзецца суд.
ЗП
18:53, 2 кастрычнiка 2007