Кася Салаўёва адноўлена ва ўнівэсітэце
Пра гэта дзяўчыне паведаміў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсітэту Лазоўскі З.М, выклікаўшы Касю на неафіцыйную размову.
Але з адной умоваю - да першага затрыманьня альбо правапарушэньня. Са словаў Касі, яна не чакала такога павароту падзей. “ Я вельмі зьдзіўлена, бо, здаецца, такіх выпадкаў, каб праз некалькі дзён ва ўнівэрсітэце аднаўлялі студэнта, яшчэ не было. Я думаю, што на рашэньне рэктара паўплывала шырокая грамадзкая падтрымка й той факт, што дакладнай падставы для майго выключэньня ўсё ж не было. А што датычыцца правапарушэньняў ды затрыманьняў - што ж паглядзім, - усьміхаецца дзяўчына, - палітычную дзейнасьць я не спыню”.
Паводле mfront.net