Кацярыну Салаўёву адлічылі з унівэрсытэту
Сёньня з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту была адлічаная другакурсьніца гістарычна‑філялягічнага факультэту Кацярына Салаўёва.
Афіцыйнай прычынай выключэньне студэнткі сталася «неатэстацыя». Пры гэтым яшчэ два тыдні таму ў дзяўчыны не было ні якіх праблем з навучаньнем.
Нагадаем, што ў пятніцу кіраўніцтва ВНУ прыняло рашэньне аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня Салаўёвай ва ўнівэрсытэце. Адлічыць адразу тады не наважыліся.
Кацярына не выключае, што будзе дамагацца аднаўленьня на вучобе праз суд. Нагадаем, што на сёньняшні момант дзяўчына праходзіць падазронай па трох крымінальных справах — дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, абраза дзяржаўнай сымболікі і нанясеньне графіці.
Паводле Нашай Нівы