Кнігі для Казулінскай калёніі

Брэсцкія сацыял-дэмакраты напярэдадні ўвечары адправілі тры пасылкі з кнігамі ў калонію "Віцьба-3", дзе адбывае пакаранне Аляксандр Казулін. Актывісты гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) сабралі больш за 30 кніг з серыі "Героіка і прыгоды".

 

Гэтая літаратура прызначаная для бібліятэкі калёніі. Акцыя прымеркаваная да 25 лістапада - дня нараджэньня лідэра партыі. Такім чынам берасьцейскія паплечнікі хочуць выказаць сваю салідарнасьць зь ім, а кнігі яны выбралі таму, што лічаць чытаньне ня горшым варыянтам бавіць час у такіх установах.

 

Радыё Рацыя