КОНКУРС ЭСЭ “Жанчыны, мы разам” - тэрмін падоўжаны да 1 ліпеня

Фонд “My razem” (Польшча) супольна з камітэтам абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" (Беларусь) абвяшчае конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам!”. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеянне 2013” („Wspólne Działania Polsko-Białoruskie 2013”).

Удзел у конкурсе эсэ возьмуць жанчыны з Беларусі ды Польшчы, каб падзяліцца сваім досведам у справе барацьбы з рэжымам. Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.



Прапанаваныя тэмы эсэ:

 

- Роля жанчыны ў сацыяльным і грамадскім жыцці сваёй краіны (у мінулым ды сення);

- “Solidarność” у Польшчы, роля жанчыны (аповесці жанчын-актывістак, асоб, блізкіх да падзей гэтага перыяду; запрашаюцца да ўдзелу і працы, заснаваныя на ўражаннях наступнага пакалення, г.зн. дзяцей ці ўнукаў актывістак);

- Досвед барацьбы з рэжымам (штодзеннае жыцце, падзеі; спробы людзей рэалізоўваць свае мэты ва ўмовах рэжыму);

- Культура і мастацтва як спосаб рэалізацыі жанчыны, неабыякавай да рэчаіснасці.

Конкурсныя працы павінны быць адасланыя ў сакратарыят Фонда па электронным адрасе [email protected] не пазней за 1 ліпеня 2013 г. У кадаваным выглядзе эсэ будуць перададзеныя журы для ацэнкі.

Журы: Барбара Здраеўска (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скжыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь).

Вынікі конкурса будуць абвешчаныя 20 ліпеня 2013 г. і размешчаныя на старонцы Фонда www.myrazem.eu,  facebook.com/fundacjamyrazem.

Тры найлепшыя фіналісткі конкурса будуць адзначаныя грашовымі ўзнагародамі: першая прэмія ў памеры 1000 польскіх злотых, другая прэмія – 750 злотых, трэцяя – 500 злотых.

Урачыстае ўручэнне ўзнагарод адбудзецца падчас трохдзеннага міжнароднага  семінара-майстэрні ва Вроцлаве ў верасні 2013 г. 20 аўтарак найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзенным міжнародным семінары-майстэрні ва Вроцлаве. 10 з іх, атрымаюць дафінансаванне для ўдзелу ў семінары-майстэрні.

Лепшыя эсэ конкурса будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 г. 

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку