Кулей: за 10 год праз Праграму Каліноўскага прайшлі амаль 900 чалавек
За 10 гадоў праз Праграму Каліноўскага прайшлі амаль 900 чалавек, дыпломы з іх атрымалі 274 чалавекі – у амаль 200 розных спецыяльнасцяў ад інфарматыкі і праграмавання да журналістыкі – распавяла куратар праграмы Іна Кулей на ўрачыстасцях, прысвечаных 10-й гадавіне праграмы імя Кастуся Каліноўскага.
"Пасля з'яўлення Праграмы Каліноўскага рэжым Лукашэнкі перастаў выкідаць моладзь з ВНУ. Урад раптоўна прызнаў, што адлічэнне моладзі вядзе не да пагаршэння, а да паляпшэння побыту студэнтаў", – адзначыў дырэктар праграмы Каліноўскага Ян Маліцкі.
Відэа Беласт
Пакінуць новы каментар