К.Шацікавай адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Пракуратура Магілева адмовіла Крысціне Шацікавай ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яе ўтрымання ў псіхіятрычным шпіталі. Актывістцы паведамілі, што пракуратура правяла праверку і ўстанавіла, што міліцыянты, якія 23 сакавіка гвалтоўна адвезлі яе ў шпіталь, дзейнічалі згодна з законам "Аб міліцыі" і законам "Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказанні". Падставай для прыняцця такой меры стала, маўляў, калектыўная скарга жыхароў дому, дзе жыве К.Шацікава.
-Псіхіятрычная бальніца і дыягназ- гэта добры рычаг ціску на людзей. Цяпер шмат хто задумаецца перад тым, як некуды выходзіць,- сказала К.Шацікава ў эфіры Радыё Свабода.