Кіраўнік ПЦ "Вясна" заклікаў праяўляць салідарнасць

4 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі прапануе адзначыць гэты дзень праявамі салідарнасці.

"Нажаль, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за апошнія гады не змянілася да лепшага. Падзеі, якія адбываюцца ў былых постсавецкіх краінах: у Расіі, на паўднёвым усходзе Украіны і ў Крыме, у Азербайджане захінулі сабой Беларусь. Там паўсюль стала горш, але і ў нас па-ранейшаму ўлады паўсюдна абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзянаў і працягваюць рэпрэсаваць грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў. Пра гэта 23 чэрвеня на Савеце па правах чалавека ААН у сваім дакладзе заявіў спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харасьці. Ён адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася за справаздачны перыяд.

Праблема з правамі чалавека ў Беларусі застаецца актуальнай. Яна адмоўна ўплывае на ўвесь постсавецкі рэгіён.

У Беларусі застаюцца палітычныя зняволеныя. У турмах па палітычных матывах знаходзяцца 6 асобаў. Пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія, выбары адбудуцца 11 кастрычніка, а ў зняволенні ў вельмі цяжкіх умовах утрымліваецца адзін з кандыдатаў у прэзідэнты мінулай выбарчай кампаніі Мікола Статкевіч. Узмацніўся ціск на палітвязняў у зняволенні. Колькасць палітычных зняволеных у любы момант можа павялічыцца.
Пастаянна адбываецца адміністратыўны пераслед журналістаў, якія супрацоўнічаюць с замежнымі масмедыя. За апошні час былі ўзбуджаныя дзесяткі адміністратыўных справаў. Да прыкладу, гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, 9 чэрвеня быў у шосты раз асуджаны і аштрафаваны.

У лютым гэтага года з Беларусі па надуманых прычынах была дэпартаваная вядомая беларуская праваабаронца Алена Танкачова, якая была грамадзянкай Расіі і пражыла ў Беларусі амаль 30 гадоў.

Улады ў Беларусі не збіраюцца змяняць свае адносіны да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Ціск і рэпрэсіі на дэмакратычных актывістаў – гэта сённяшняя мова беларускіх уладаў.

Таму, я з просьбай да вас падтрымаць адзначэнне 4 жніўня Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. І ў гэты дзень знайсці спосаб і магчымасці выказаць гэтую салідарнасць."

Алесь Бяляцкі

Паводле spring96.org
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку