Кіраўніцтва Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту баіцца праўды

У Гомлі пры спробе распаўсюдзіць улёткі быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрусь Цянюта. Ён зьбіраўся праінфармаваць грамадзтва пра адлічэньне студэнта-выдатніка Зьміцера Жалезьнічэнку на уваходзе з Гомельскім дзяржаўным унівэсітэтам. Але ў гэты момант да яго адразу падбег прарэктар Сяргей Ханеня, які затрымаў хлопца і выклікаў міліцыю. У дадзены момант хлопец дастаўлены ў пастарунак.