Кіяўляне выказалі падтрымку Алесю Бяляцкаму
У першыя ліпеньскія дні ў Кіеве на вул. Шата Руставелі адбыўся марафон лістоў у падтрымку Алеся Бяляцкага, беларускага праваабронцы, кандыдата на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Дзясяткі людзей мелі магчымасць выслаць паштоўкі са словамі падтрымкі беларускаму палітвязню.
Ад жніўня 2011 году Алеся Бяляцкі знаходзіцца ў вязніцы. У 2012 годзе Нобелеўскі Камітэт зарэгістраваў кандыдатуру А.Бяляцкага для здабыцця прэміі.
“У той час, калі Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні працягваюць знаходзяцца за кратамі, “аматар спартыўных спаборніцтваў” Аляксандр Лукашэнка аглядае фінальны матч футбольнагна чэмпіяната,- зазначыў адзін з удзельнікаў марафону.
- Нам бы хацелася, каб ён дый сам Алесь пабачыў, што лёс праваабаронцы неабыякавы кіяўлянам.
Пакінуць новы каментар