Людзі і возера

Жыхары мястэчка Падсвілле Глыбоцкага раёну ўжо не першы год вядуць барацьбу за чысціню возера Алойсберг, на беразе якога знаходзяцца іх дамы.

Яны звярнуліся да прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў, які з’яўляецца дэпутатам ад Глыбоцкай выбарчай акругі. Пад зваротам было сабрана больш 200 подпісаў мясцовых жахароў. Ініцыятарам збору подпісаў стаў мясцовы незалежны журналіст Яўген Самсонаў.

Нядаўна быў атрыманы афіцыйны адказ, падпісаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко, з якога вынікала, што вада ў возеры чыстая і таму пагрозы для здароў’я і навакольнага асяроддзя не ўяўляе.

– Нават піць з возера магчыма, - сумна жартуюць мясцовыя жыхары і дадаюць: - Хай камісія, даследваўшая возера, прыязджаюць да нас летам купацца.

Жыхары кажуць, што на прыканцы красавіка 2011 у возеры адбылася масавая згуба рыбы. Глыбоцкая межраённая прыродаахоўчая інспекцыя запэўнівала, што згуба адбылася выключна ад перавышэння канцэнтрацыі кіслароду. А вось незалежныя эксперты сцвярджалі, што буйное памнажэнне мікраарганізмаў у вадзе было выклікана наяўнасцю павышанага ўтрымання стокаў з жывёлагадоўчага комплексу, якое прыналежыць Глыбокскаму мясакамбінату, а таксама забруджваннем вады Падсвільскім вінзаводам і Пліскім ільназаводам, якія знаходзяцца недалёка ад возера.

Арганізатары збора подпісаў вырашылі правесці сход жыхароў мястэчка, каб пазнаёміцца з афіцыянльным адказам з МІнску. Мясцовыя ўлады спачатку нічога не мелі супраць, нават прапанавалі пад сход памяшканне ў мясцовым Доме культуры. Аднакш неўзабаве іх рашэнне змянілася. Менавіта на 18 лістапада, дзень сходу, быў прызначаны выступ мясцовага калектыва самадзейнасці. Для сходу ўлады прапанавалі невялікую чытальную залю бібліятэкі, якая можа змесціць каля 20 чалавек.

Але перад непасрэдным пачаткам сустрэчы, у арганізатараў пачалі патрабаваць яшчэ нейкія дакуманты, без якіх мерапрыемства лічылася бы несанкцыянаваным. Яўгену Самсонаву, які афіцыйна працуе ў Глыбокскім ЖКГ, раптам патэлефанаваў ідэолаг мясцовага прадпрыемства Леанід Корнышаў, зазначыўшы, калі Самсонаў прыйдзе на сход, адразу будзе звольнены. Журналіст рызыкаваць не стаў і перадаў дакуманты прадпрымальніку Мар’яну Місевічу, які правёў у выніку сустрэчу.
У бібліятэцы сабралося больш за 20 чалавек, сярод якіх былі мясцовыя рыбакі, настаўнікі – усе тыя, хто быў не абыякавы да лёсу возера.
Прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай улады, якія сядзелі ў куце і маўчалі ажно да самага заканчэння сустрэчы. Толькі , калі сталі вырашаць, якую рэзалюцыю прыняць, раптам узяў слова начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў Мікалай Кміта, каб выказаць заклапочанасць станам вады ў возеры.

–Вось, што крыўдна: ЖКГ быў зроблены праэкт ачышчальных пабудоў для возера, але ніхто не дае грошай на іх пабудову. У адказе пазначана, што гэта плануецца толькі ў 2014-м годзе – падсумаваў чыноўнік.
Удзельнікі схода былі больш рашуча настроены . Мясцовы жыхар Сцяпан, які шмат гадоў жыў каля возера, паказаў фотаздымак, зроблены ў 1957 годзе. На фота – жывапісны пляж на беразе Алойсбергу ў цэнтры Падсвілля. Зараз у гэтым месцы свалка, усё зарасло, паўсюль шмат смецця.

“Я самастойна змагаўся за чысціню берага ў гэтым месцы. Стаў абкошваць яго. Хадзіў у ЖКГ, прасіў каб сметніцы набылі і ўсталявалі – чаго так і не адбылося. Самому прыйшлося бочку ставіць і ланцугом прымацаваў, каб не скралі”, - кажа Сцяпан.

Людзі, не саромячыся, выказалі свае меркаванне: “Адказ, які мы атрымалі, лічым за адпіску. Патрабуем рэгулярнага маніторынгу стану вады і паскарэння пабудовы неабходных ачышчальных пабудоў”.

Паводле Беларускіх рэгіянальных навінаў

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку