Людміла Атакулава арыштавана на 7 сутак
Неапраўдана жорсткае пакараньне для дзяўчыны вынес салігорскі судзьдзя Бураўцоў. Людміла Атакулава пакарана адміністратыўным арыштам на 7 сутак па артыкулу 23.34. Кодэксу аб адміністратыўнах правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Нагадаем, што сёньня суды адбываюцца суды над Франакам Вячоркам, Алесем Калітой, Зьміцерам Хведаруком, Зьміцерам Ясевічам, Віктарам Дзенісевічам, Зьміцерам Карновым, а таксама Людмілай Атакулавай, Тацянай Буланавай і Касяй Галіцкай.
Віктар Дзенісевіч, Зьміцер Хведарук, Зьміцер Карноў, Кася Галіцкая й Франак Вячорка пакараныя штравам у памеры 5 базавых велічыняў. Тацяна Булавана - 4 базывымі велічынямі. Алесь Каліта атрымаў 7 сутак арышту. Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне.