Лялькова аштрафавалі за правядзеньне ўстаноўчага сходу

LOGO_RUCH[.gif

Суд Мінскага раёна аштрафаваў актывіста руху “За Свабоду” Ігара Лялькова на 930 тыс. рублёў за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства “апазіцыйнага характару – схода руху “За свабоду Беларусі”, на якім прысутнічала больш за 250 чалавек” у жніўні гэтага года.

 

Супрацоўнікі Мінскага РАУС выклікалі Ігара Лялькова на размову больш чым праз месяц пасля мерапрыемства, аднак пратаколу не складалі і не высоўвалі абвінавачванняў. І вось зусім нядаўна актывіст руху даведаўся, што Мінскі абласны суд аштрафаваў яго на 930 тысяч рублёў па арт. 23.41 ч.2 КаАП за парушэнне правядзення масавага мерапрыемства.

Ігар Лялькоў зьбіраецца абскарджваць пастанову суду.

Нагадаем, што 11 жніўня пад Заслаўем адбыўся пікнік Руху “За Свабоду”, на якім прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага правабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду”. На пікніку прысутнічала каля 300 чалавек з 50-ці раёнаў Беларусі. АМАП і некалькі дзесяткаў міліцыянтаў спынілі правядзеньне пад Менскам сустрэчы актывістаў Руху “За Свабоду” і арыштавалі гукаўзмацняльную апаратуру, якую дагэтуль не вярнулі.