Лёсы палітвязняў
Напярэдадні “выбараў” было шмат меркаванняў пра лёсы палітвязняў. Аптымісты спадзяваліся, што пад пагрозай байкоту і ціска Захаду вызваляць усіх, акрамя, можа, Статкевіча. Песімісты – што ўлады на вызваленне не пойдуцць, а надварот, пачнецца “закручванне гаек”.
Сапраўды, ў сувязі з маючым адбыцца ў кастрычніку разглядам пытання па санкцыям Еўразряза ў дачыненні да беларускага рэжыму і наперадні чарговых перамоў з Расіяй, кіраўнік дзяржавы памілаваў Сяргея Каваленку і Паўла Сырамалотава, якіх прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні шляхам шантажу, ціску і пагроз.
26 і 27 верасня былых палітвязняў сустракалі дома, але пытанні і занепакоенасць засталіся. «За намі пільна сочаць, мы працягваем знаходзіцца «пад каўпаком». Невядома, на якіх умовах Сяргей вызвалены», - распавядае Алена Каваленка.
Тым часам на астатніх ціск толькі ўзмацніўся. Працягваюцца правакацыі, “выяўляюцца” надуманыя парушенні і выносяцца пакаранні ў выглядзе змяшчення ў штрафны ізалятар (ШІЗА), скарачення і пазбаўлення сустрэч з роднымі, абмежавання перадач і грошай, на якія вязні маюць магчымасць набываць прадукты у турэмнай краме.
Навіны з ПК №20 г. Мазыра, дзе зараз адбывае дададковы год пазбаўлення волі за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі” Зміцер Дашкевіч, з кожным разам становяцца ўсе больш трывожнымі.
19 верасня Дашкевіч паступіў у гэту папраўчую калонію, а 21-га - абвясціў галадоўку ў сувязі з «нечалавечымі паводзінамі адміністрацыі калоніі».
Праваабаронцы накіравалі спецдакладчыку ААН па пытаннях катаванняў Хуану Мэндэсу тэрміновы зварот пра жорсткае, зневажаючае чалавечую годнасць абыходжанне з палітвязнем Зьмітром Дашкевічам у Мазырскай папраўчай калоніі № 20.
Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка ў панядзелак звярнулася да генпракурора Аляксандра Канюка з заявай, у якой просіць расследваць факты пагрозаў жыццю і здароўю Змітра Дашкевіча і ціску на яго ў Мазырскай калоніі.
Працягваюцца і акцыі міжнароднай салідарнасці с беларускімі палітвязнямі. З 26 па 30 верасня ў Гётэборгу (Швецыя) адразу на некалькіх стэндах кніжнай выставы-кірмашу наведвальнікі змаглі ўбачыць інфармацыю пра беларускіх вязняў сумлення, ім прапаноўвалася даслаць паштоўкі са словамі падтрымкі нашым палітвязням непасредна с выставы.
Пакінуць новы каментар