Ліпень распачынаецца судамі над незалежнымі журналістамі

2 ліпеня адбудзецца суд над брэсцкім журналістам Алесем Леўчуком. 9 і 10 ліпеня судзяць глыбоцкіх журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача.

Пазаштатнага карэспандэнта інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Леўчука вінавацяць у супрацоўніцтве са спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі.

На падставе артыкула 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) журналіста судзілі ўжо двойчы: напрыканцы 2014 года ён быў пакараны штрафам у 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў), а сёлета ў сакавіку – на 21 базавую велічыню (3 мільёны 780 тысяч рублёў), прычым другі суд адбыўся без удзелу самога фрылансера.

Пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях склалі на глыбоцкіх журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача. Суд над Таццянай адбудзецца 9-га ліпеня, над Зміцерам – 10-га ліпеня.

Супраць Таццяны распачатая адміністрацыйная справа за артыкул “Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі", размешчаны 9 чэрвеня на сайце Беларускага “Радыё Рацыя” (Польшча).

Зміцера Лупача хочуць пакараць за артыкул "Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года", размешчаны на сайце "Еўрарадыё".

Абодва судовыя працэсы распачнуцца ў 10.00 у Глыбоцкім райсудзе.

Нагадаем, ад пачатку 2015 года на незалежных журналістаў быў складзены 21 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях па ч. 2 арт. 22.9 КаАП – “Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”. Па кожнаму з пратаколаў было вынесена судовае рашэнне аб накладанні штрафа ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Паводле БАЖ і ПЦ "Вясна".


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку