Ліст пражскіх сяброў

Шаноўныя беларускія сябры,
мы напружана і з інтарэсам сочым за вашымі намаганнямі па абароне правоў чалавека, плюралістычнай дэмакратыі і прававой дзяржавы ў вашай краіне. Душой і мы разам з вашымі вязнямі сумлення, іншымі пераследаванымі і іхнімі сем’ямі. Ваша барацьба – гэта і наша барацьба.
Мы вельмі высока цэнім перадусім два аспекты вашай дзейнасці. Першы аспект – гэта разнастайнасць поглядаў і пазіцый беларусаў, якія супрацьстаяць аўтарытарнай палітычнай сістэме дыктатара Лукашэнкі.
Той факт, што дзеля гэтай мэты аб’ядналіся ліберальныя дэмакраты, хрысціянскія і сацыяльныя дэмакраты, апазіцыйныя камуністы і людзі іншых ідэйных арыентацый, сведчыць пра тое, што вашая Беларусь – Беларусь дэмакратычнай апазіцыі і праваабаронцаў ужо цяпер з’яўляецца часткай Рады Еўропы і Еўрапейскага Саюзу і што ў будучыні яна зойме ў гэтых еўрапейскіх структурах месца, якое ёй належыць.
Нас цешыць і другі элемент вашай дзейнасці – вы ў рознай ступені арыентуецеся як на еўрапейскія краіны на захад ад Беларусі і іх структуры, так і на Расію, з чыім народам вы стагоддзямі падзялялі агульны лёс.
У гэтай сувязі мы хацелі б вас запэўніць, што парушэнне правоў чалавека ў Беларусі для нас не з’яўляецца нагодай для выказвання сімпатыі ці агіды да якіх бы то ні было сілаў у Расійскай Федэрацыі і да іхніх палітычных ці эканамічных інтарэсаў. Мы лічым, што Чэшская Рэспубліка, таксама як Еўрасаюз і Рада Еўропы, членам якой Чэхія з’яўляецца, павінныя падтрымліваць вашыя намаганні як з пункту погляду парушэння і шанавання правоў чалавека ў Беларусі, так і ў інтарэсах Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, а з часам і дэмакратычнай прававой дзяржавы, а не з арыентацыяй на свае рэальныя ці ўяўныя палітычныя і эканамічныя інтарэсы стасоўна Расійскай Федэрацыі і Украіны. Мы будзем настойваць на гэтай пазіцыі.
Разам з тым вашыя намаганні з’яўляюцца і матывацыяй для нас у Чэхіі і ў еўрапейскіх дзяржаўных структурах. Мы назіраем за вашай дзейнасцю. Ваш досвед узбагачае нас, таму што і ў Чэхіі – адносна свабоднай і дэмакратычнай краіне – мы сутыкаемся са шматлікімі праблемамі, якія тычацца правоў чалавека і дэмакратыі.
Мы радыя кожнаму вашаму візіту ў Чэхію. Запэўніваем вас, што пераважная большасць чэшскага народа падтрымлівае вашу барацьбу за абарону правоў чалавека і за дэмакратычную прававую дзяржаву.
Ад імя Чэшскага Хельсінскага камітэту, заснаванага як Чэхаславацкі Хельсінскі камітэт у 1988 годзе,

Прага, 15 лютага 2011 г.                    

Анна Шабатава, старшыня камітэту
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку