Магілёўскага праваабаронцу землякі назвалі Чалавекам году
28 снежня у Магілеве прайшло святочнае мерапрыемства у сувязі з 436 гадавінай надання Магілеву Магдэбургскага права.
Мерапрыемства сладзіла грамадская ініцыятыва “Грамадскі магістрат”, якая аб’яднала ў сваіх радах людзей, неабыякавых да гісторыі роднага горада, яго будучыні. Гэта грамадскія актывісты, прафесійныя гісторыкі, студэнты, дзяржаўныя службоўцы.
На адкрыцці вечарыны адзін з заснавальнікаў “Грамадскага магістрата” Алесь Сілкоў адзначыў, што яшчэ некалькі стагодзяў таму, не ў апошняю чаргу дзякуючы і вышэй згаданай падзеі, Магілеў стаў паўнавартасным суб’ектамне толькі ў межах тагачаснай дзяржавы але і ў адносінах з замежнымі краінамі.
Сёння горад не мае такіх прывілеяў. Аднак па-ранейшаму Магілёву ёсць чым ганарыцца. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі лаўрэатаў прэміі “Чалавек году” і “Падзея году”.
У першай намінацыі “Грамадскі магістрат” прызнаў “Чалавекам году” вядомага ў Магілеўскім рэгіене праваабаронцу Барыса Бухеля. Было адзначана, што Барыс Леанідавіч на працягу больш як за дваццаць год займаецца вельмі цяжкай працай і робіць гэту працу спакойна і сумленна. На вялікі жаль, патрэбы людзей у абароне сваіх правоў не змяншаюцца.
Цікава што прэтэндэнткай на перамогу ў гэтай намінацыі называлі і зусім маленькую дзяўчынку – дзесяцігадовую Ялінку Салаўеву. Вельмі многіх ўразіў той факт, што яна адзіная ва ўсім Магілеве навучаецца ў школе на беларускай мове.
“Падзеяй году” была прызнана набыцце статута ВКЛ Музеям гісторыі Магілева.
Па заканчэнні афіцыйнай часткі ў імпрэзе прыняў удзел вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Пакінуць новы каментар