Магілёў: Уначы затрымалі Зьмітра Салаўёва
Намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва затрымалі блізу першай гадзіны ночы каля гатэлю “Магілёў”. Непадалёк ад гатэлю ён жыве.
Ноч З.Салаўёў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Дзяжурны Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва паведаміў праваабаронцу Барысу Бухэлю, што Зьмітра Салаўёва затрымалі нібыта за хуліганства.
Сёньня над грамадзкім актывістам адбудзецца суд.