Майдан у "Інстаграме"

Абвастрэнне палітычнага крызісу ва Украіне адгукнулася і ў Беларусі. Дзясяткі, а мабыць і сотні беларусаў прыязджаюць у Кіеў, каб выказаць падтрымку украінцам, якія сёння адстойваюць свае канстытуцыйныя правы і спрабуюць супольна абараніцца ад "палітычнага сваволля" часткі Вярхоўнай Рады. Мітынгоўцы пікетуюць адміністратыўныя будынкі Кіева з мэтай спыніць паглыбленне эканамічнага і палітычнага хаўруса з Расейскай Федэрацыяй і аднаўлення перамоў аб эканамічным супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам.

Акцыі ў Кіеве адгукнуліся рэхам па усёй краіне і падобныя "Майданы" распачаліся ў многіх гарадах Украіны. Так напрыклад Яўген Скрабец, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, знаходзіцца зараз у Луцку, дзе ўдзельнічае у Луцкім "ЕўраМайдане". Валынскія мітынгоўцы на чале з дэпутатам Ігарам Гузём пікетуюць Луцкую Гарадскую Раду і заклікаюць Вярхоўную Раду Украіны сыйсці ў адстаўку і аднавіць перамовы з Еўразвязам.

Гэтым часам Яўген вядзе жывую трансляцыю з Луцка ва ўласным "Інстаграме". Сачыць за падзеямі магчыма тут.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку