Макаева папярэдзілі

У пракуратуры, куды адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху, заяўнік маючай адбыцца сёнья 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы акцыі пратэсту, Аляксандар Макаеў быў дастаўлены сёньня раніцай, яму давалі падпісаць папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўных дзеяньняў.

 

 

Гаворка ідзе пра выхад прадпрымальнікаў пратэставаць на Кастрычніцкую плошчу, тады калі менскія ўлады дазволілі рабіць гэта на Бангалёр.

Але Аляксандар Макаеў адмовіўся падпісваць папярэджаньне. У выніку быў складзены акт аб азнаямленьні яго з гэтым дакумэнтам.

Прадпрымальнікі па-ранейшаму зьбіраюцца правесьці сёньня сваю акцыю пратэсту на Кастрычнікай плошчы, як і запланавалі. Пачатак – а 12-й гадзіне.

Паводле радыё Рацыя