Максім Губарэвіч затрыманы КДБ

kdb.jpg

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, намесьнік кіраўніка горадзенскай партыі БНФ Максім Губарэвіч затрыманы й дастаўлены ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі па Горадзенскай вобласьці.

 

Сёньня зранку да Максіма Губарэвіча на працу прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны прад’вілі актывісту позву й прымусілі яго паехаць зь імі для дачы тлумачэньняў.