Маладафронтаўцаў працягваюць выклікаць у КДБ
Актывістаў «Маладога фронту» Насту Азарку зь Нясьвіжу і Паўла Красоўскага з Жодзіна выклікалі ўчора ў Менскую абласную пракуратуру. Моладзевых актывістаў дапытвалі ў рамках крымінальнай справы па факце ўдзелу ў «Маладым фронце» непаўнагадовага салігорца Івана Шылы.
На сёньня ў аддзел КДБ у Баранавічах выкліканы Мікола Агароднік. Ён мусіць даць паказаньні ў справе прыналежнасьці да «Маладога фронту» актывіста з Баранавічаў Яраслава Грышчэні.
Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле 193 – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.