Маладыя беларускія праваабаронцы – Дзяніс Садоўскі

Сёлета некалькі соцень назіральнікаў ад Беларускай  Хрысціянскай дэмакратыі па ініцыятыве  маладога адказнага сакратара партыі Дзяніса Садоўскагасклалі эфектыўную сетку назірання за парламенцкімі выбарамі.  Паводле іх падлікаў, яўка выбарцаў склала 45%, а не 74, як заяўляў цэнтрвыбаркам.

 
Ужо шмат гадоў Дзяніс займаецца праваабарончай дзейнасцю. Зараз ён падтрымлівае сям’ю  палітвязня Яўгена Васьковіча, каардынуе стасункі Яўгена з адвакатам Аляксандром Галіевым, займаецца справамі іншых палітвязняў.
 

Дзяніс - карэнны мінчук, нарадзіўся 11 чэрвеня 1983 года ў сталіцы Беларусі, дзе жылі яго бацькі і дзед. Ён скончыў Мінскі машынабудаўнічы каледж (2002 г.) па спецыяльнасці - эканаміст-маркетолаг і Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “эканаміст”.
 
У 2000 годдзе хлопец па запрашэнні стрыечнага брата прыйшоў ў евангельскую беларускамоўную царкву “Ян Прадвеснік” і з таго часцу стаў яе сталым прыхаджанінам. Гэта змяніла яго жыццё і акрэсліла яго прыхільнасці ў грамадскім жыцці і ў палітыцы.
 
У 2002 годзе Дзяніс з сябрамі заснаваў моладзевую хрысціянскую ініцыятыву “Крэда”, якая папулярызавала музычныя імпрэзы, культурна-асветніцкія вандроўкі.
 
У 2007 годзе Д.Садоўскі ўдзельчаў у арганізацыі кампаніі "Пакаянне", прымеркаванай да 70-ай гадавіны піка сталінскіх рэпрэсій і ўшанавання памяці ахвяр масавых рэпрэсій.
 
Хлопец быў арганізатарам шэрагу мясцовых кампаній у Фрунзенскім раёне па добраўпарадкаванні раёна і паляпшэнні ўмоў жыцця, адным з арганізатараў Кампаніі барацьбы з акультызмам (снежань 2007 г. - 2008 г.), у выніку якой дзяржавай была забароненая рэклама акультызму ў СМІ.
 
Ён з'яўляўся каардынатарам Кампаніі ў абарону права на свабоду сумлення (сакавік 2007 - травень 2008). Падчас кампаній больш 50 тысяч чалавек падпісаліся за змену закона "Аб свабодзе сумлення", які парушае правы хрысціянаў Беларусі.
 
У 2007 і 2011 гадах Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя праводзіла  кампаніі “Моцная сям’я - моцная Беларусь”. Маладыя прадстаўнікі БХД і іх сябры з іншых грамадскіх арганізацыяў рабілі пікеты, праводзілі круглыя сталы, распаўсюджавалі брашуры, газеты супраць абортаў, супраць алкагалізацыі насельніцтва,  з мэтай прапагандавання здаровага ладу жыцця.
 
- Зараз мы вядзем збор подпісаў за ўнясенне зменаў у Заканадаўства аб сям’і. У прыватнасці, змяненні мусяць датычыцца тых абставінаў, якія звязаны з прыняццём або непрыняццём жанчынай рэшэння аб перарыванні цяжарнасці.
 
Каб жанчына прымала больш адказнае рашэнне, звязанае з лёсам сям’і, павінен быць так званы час цішыні. У гэты перыяд яна можа прайсці кансультацыі спецыялістаў, псіхолага. Трэба, каб знайшліся арганізацыі і людзі, якія могуць падтрымаць яе матэрыяльна і псіхалагічна ў гэты перыяд.
 
Мы кантактуем і  будзем супрацоўнічаць з іншымі хрысціянскім супольнасцямі ў абарону жыцця, - кажа Дзяніс.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку