Малады Фронт заклікае надаць затрыманым за антыфашысцкія графіці сатсус палітвязняў
З нагоды затрымання некалькіх актывістаў моладзевага руху, якіх падазраюць у нанясенні на сцены розных будынкаў серы патрыятычных графіці, Малады фронт распаўсюдзіў заяву салідарнасці з юнакамі.
"Звяртаем увагу на тое, што карныя структуры беларускага рэжыму ўбачылі злачынства ў патрыятычных надпісах, якія ня толькі не нясуць ніякіх экстрэмісцкіх ідэяў, але і наадварот – графіці нясуць антытаталітарную сімволіку, асуджаючы камунізм і фашызм. І ў той час, калі многія пад’езды нашых дамоў і пераходы загаджаны фашысцкімі крыжамі, у Беларусі затрымліваюць не неанацыстаў, якія малююць свастыку, але затрымліваюць тых актывістаў, якія сваёй творчасцю выступаюць супраць любых праяваў фашызму. Гэтым самым беларускі рэжым чарговы раз дэманструе сваю злачынную прафашыстоўскую сутнасць", – гаворыцца ў заяве.
Малады Фронт патрабуе ад карных сілавых структур Беларусі неадкладна вызваліць чарговых палітычных закладнікаў. Таксама Малады Фронт заклікае праваабаронцаў і ўсе дэмакратычныя арганізацыі Беларусі прыняць адпаведныя звароты і вызнаць наноў затрыманых актывістаў палітвязнямі.
Пакінуць новы каментар