Малітвы за тых, хто за кратамі

У канцы верасня папскаму прадстаўніку ў Мінску, арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці, было дазволена наведаць некаторых зняволеных у турмах Беларусі.
 
Гаворка ідзе пра Каваленку, Сырамолатава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зняволеных у месцах пазбаўлення волі, выслухаў іх, даведаўся пра іхны стан.  
 

- Прадстаўнік Папы Рымскага, перадаў мне і , як я даведаўся, іншым палітвязняволеным прывітанне і малітвы Святога Айца і каталікоў за нас і нашыя сем’і. Гэта пакінула вельмі моцнае пазітыўнае уражанне. - распавёў Сяргей Каваленка, які некалькі дзён таму выйшоў на волю.
 
- Пасля гэтага візіту мяне амаль адразу ж вызвалілі. Прыбеглі, сказалі, што з Мінска ім даслалі ксеракопію дакумента аб вызваленні. І адфутболілі на волю…
 
Сем’і беларускіх палітвязняў выказалі падзяку Папу за ўвагу да зняволеных. Яны папрасілі яго паспрыяць іх хутчэйшаму вызваленню ды не спыняць малітваў за Беларусь.
 
Адкрытым лістом сваякі палітвязняў адрэагавалі на візіты Апостальскага нунцыя ў беларускія турмы. Яны пішуць, што «на працягу 17 гадоў у нашай краіне правіць баль апошні дыктатар Еўропы» і называюць «грэшнай» сістэму, «якая трымаецца на хлусні і страху».  

Яны звяртаюцца да Папы «з просьбай маліцца за нас, за Беларусь, за тых, хто церпіць у вязніцах пераслед, здзекі, гвалт, аддае сваё жыццё дзеля праўды, свабоды, справядлівасці і будучыні, пабудаванай не на камуністычных, а на хрысціянскіх каштоўнасцях».
 
Вядома, што арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці сустрэнецца з Папам Бенедыктам XVI, і адной з тэмаў размовы будуць беларускія палітвязні.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у Вероне. Скончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце. Атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме. Апостальскім нунцыем у Беларусі з’яўляецца з 16 ліпеня 2011 года. Да гэтага займаў пасаду апостальскага нунцыя ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку