Маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў
Маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў (Далей – Маніторынг) ажыцяўляецца з дапамогай атрымання актуальнай інфармацыі пра сітуацыю з акадэмінымі правамі ў ВНУ Беларусі.
У якасці метадалогіі Маніторынгу выкарыстоўваецца адаптаваная для Беларусі метадалогія сеткі «Scholars at Risk» (http://scholarsatrisk.nyu.edu/).
Першы этап Маніторынгу з’яўляецца базавым, ён быў сфакусаваны на адаптацыю і “пілатаванне” міжнароднай метадалогіі, стварэнне інфраструктуры, а таксама выпрацоўку працэдур працы Маніторынгу. У публічнай справаздачы былі прадстаўлены факты парушэнняў акадэмічных правоў у ВНУ Беларусі, зафіксаваныя за тэрмін: травень-чэрвень 2012 года.
Метадалогія Маніторынгу.
Прадметам Маніторыну з’яўляюцца: (1) парушэнні акадэмічных правоў і свабодаў, парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў, правоў і свабодаў, звязаных з правамі чалавека, заканадаўства ў галіне адукацыі, уключна з нарматыўна-прававымі актамі навучальных устаноў, усялякія віды дыскрымінацыі (расавая, палітычная, рэлігійная, гендэрная); (2) парушэнні ў дачыненні да ўдзельнікаў акадэмічнага руху (студэнтаў, выкладчыкаў, адміністрацыі ВНУ); (3) парушэнні з боку іншых выкладчыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі ВНУ і дзяржаўных органаў.
Такім чынам, у межах Маніторынгу ажыцяўляецца назіранне за парушэннямі не толькі акадэмічных свабодаў, але і іншых правоў і свабодаў удзельнікаў акадэмічнай супольнасці.
Паводле метадалогіі вызначаюць наступныя тыпы парушэнняў:
- Неправамерныя абмежаванні руху.
Неправамерныя абмежаванні перасоўвання прадугледжваюць (спіс не замкнуты):
А) прававыя, адіністратыўныя ці фізычныя абмежаванні на перасоўванне ўнутры дзяржавы;
Б) Абмежаванні на перасоўванне паміж дзяржавамі;
В) Нематываванае абмежаванне асобы ў атрыманні візы, ці іншага уязнага дакумента;
Г) Адмова ў атрыманні дазволу на перасоўванне ў наступны перыяд;
Д) Рэпрэсіі за спробу перасоўвання ці па вяртанні з вандроўкі.
- Рэпрэсіўныя адлічэнні/звальненні (пазбаўленне пасады), страта магчымасці ці іншыя віды прафесійнага пакарання альбо падобных пагрозаў.
- Прыведзеныя выпадкі варта разглядаць ў якасці парушэнняў акадэмічных свабодаў, калі яны:
А) сталіся рэакцыяй на акадэмічную дзейнасць (напрыклад, за выказванні ў аўдыторыі, даследванні, публікацыі, крытыку кіраўніцтва ВНУ);
Б) Уяўляюць сабой паўторную віктымізацыю ахвяр палітычных рэпрэсій (калі студэнтаў і выкладчыкаў, атрымаўшых адміністратыўнае ці крымінальнае пакаранне за ўдзел у мірных акцыях пратэстаў, сяброўства ў незарэгістраваных арганізацыях, інш. формах рэалізацыі сваіх грамадзянскіх правоў, абмяжоўваюць у праве на працу ці адукацыю ў ВНУ).
- Супрацьпраўныя судовыя разбіральніцтвы, напрыклад па абвінавачванні ў паклёпе, ці пагроза падобных.
Да іх датычацца грамадзянскія і крымінальныя справы аб паклпе за т.з. “учыненне шкоды рэпутацыі” (да прыкладу, з фармулёўкай “учыненне крыўды дзяржавы”).
- Неправамерныя затрыманні/ілжывы пераслед.
Да дадзенае катэгорыі датычацца выпадкі:
1) Арышт
2) Допыт
3) Затрыманні і/ці пераслед навукоўцаў і іншых сябраў акадэмічнай грамады на падставе ілжывых абвінавачванняў ці іншых незаконных падставах, напрамкі звязаных з выказваннем акадэмічнага меркавання ці іншай прафесійнай дзейнасцю, ці ініцыяваных у якасці рэпрэсіўных у адказ на падобную дзейнасць.
4) Захады ў адказ на рэалізацыю падставовых правоў чалавека, уключна са свабодай выказвання меркавання і свабоды асацыяцый (калі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці накіроўваюць ліст у газэту ці ўдзельнічаюць ў акцыі пратэсту).
- Іншыя абмежаванні акадэмічных свабод.
Да іх датычацца:
1) Сістэмны ці доўгатэрміновы ўціск ці прыніжэнне сябраў акадэмічнага грамадзтва вышэйшай школы.
2) Рэгулярныя абмежаванні доступу да сістэмы вышэйшай адукацыі і/ці выпадкі сістэмнай дыскрымінацыі па стане здароўя (для асоб з інваліднасцю), па палавым, расавым, моўным ці іншым прынцыпам у дачыненні да вышэйшай адукацыі, занятасці ў сістэме вышэйшай школы і іншых элементах, звязаных з дадзенай сферай.
3) Парушэнні правоў сябраў акадэмічнай грамады на свабоду асацыяцый: прымус ў далучэнні да грамадзкіх арганізацый, прымус да выхаду з грамадзкіх арганізацый, пагрозы за дзейнасць у незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі.
4) Прымус да працы: прымус да рознай працы, ажыцяўлення якой-кольвек дзейнасці, напрыклад, удзел у мерапрыемствах.
5) Парушэнні правоў сябраў акадэмічнай грамады падчас выбараў: прымус паставіць подпіс за высоўванне пэўных кандыдатаў, прымус да датэрміновага галасавання, прымус да ўдзелу ў выбарчых камісіях і ў якасці назіральнікаў.
6) Іншыя абмежаванні свабоды думкі, меркаванняў, выказваняў, асацыяцый, перасоўвання і выкладання, якія выяўляюцца ў розных сферах цэнзуры:
- абмежаване ці недапушчэнне распаўсюду інфармацыі, якая лічыцца непажаданай;
- неабходнасць атрымання папярэдняга дазволу на публікацыю, існавання спісу (публічнага ці закрытага) выданняў, публікацыя якіх не заахвочваецца, наяўнасць цэнзуры ў форме пакарання за публікацыю;
- абмежаванне ўдзелу ў канфэрэнцыях, семінарах, круглых сталох, якія ажыццяўляюцца арганізацыямі, супраца з якімі не з’яўляецца пажаданай, неабходнасць атрымання папярэдняга дазволу на ўдзел, узгадненне зместу выступа, пакаранне за ўдзел, які не быў санкцыянаваны;
- цэнзура ў выглядзе неабходнасці атрымання папярэдняга дазволу на ўтрыманне выкладаемых курсаў, цэнзура ў курсе лекцый;
- абмежаванне правоў на наведванне лекцый выкладачоў іншых факультэтаў, спецыяльнасцяў, у іншых ВНУ;
- цэнзура адказаў студэнтаў (зніжэнне адзнакі, пагрозы адлічэння ці іншыя пакаранні) за палітычна “няправільныя” адказы, выказванні ў межах ці па-за межамі навучальнага працэсу.
Збор інфармацыі пра парушэнні ажыцяўляецца назіральнікамі (студэнтамі, выкладчыкамі, адміністрацыяй ВНУ) ва ўласных ВНУ, таксама па сродках атрымання інфармацыі са СМІ ці наўпроставых паведамленняў аб выпадках парушэнняў акадэмічных свабодаў, інфармацыя правяраецца і ўдакладняецца арганізатарамі маніторынгу, пасля чаго перадаецца экспертнай групе, якая складаецца з юрыстаў і экспертаў у галіне адукацыі, якая разглядае і кваліфікуе кожны асобны выпадак.
Вынікі Маніторынгу
Вынікі маніторынгу, атрыманыя з траўня па чэрвень 2012 года, тычацца розных тыпаў парушэнняў, адпаведных класыфікацыі міжнароднай сеткі «ScholarsatRisk». Агулам падчас Маніторынгу было атрымана 10 паведамленняў аб парушэннях акадэмічных свабодаў.
Былі зафіксаваны тры выпадкі пагрозаў адлічэння студэнтаў з боку дэканату і супрацоўнікаў КДБ, якія з’яўляюцца куратарамі ў ВНУ. У адным з выпадкаў ахвяру выклікалі ў дэканат на індывідуальную размову на падставе нібыта ўдзелу ў акцыях пратэсту. Ахвяры пагражалі, што ўвосені паўстануць праблемы са здачай сэсіі. У іншых выпадках індывідуальныя размовы з ахвярамі ў ВНУ ажыццяўляліся супрацоўнікамі спецслужбаў у цывільным, якіх цікавілі падрабязнасці сяброўства ў моладзевых няўрадавых арганізацыях. У гэтых выпадках ахвярам пагражалі магчымымі праблемамі з навучаннем і адлічэннем: http://nn.by/?c=ar&i=72687.
Дадзеныя сітуацыі ўяўляюць сабой тыповыя выпадкі пагроз і адносяцца да другога тыпу парушэння па класіфікацыі маніторынгу.
Падобныя выпадкі пагрозаў з боку абміністрацыі ВНУ, выяўленыя ў пісьмовых папярэджаннях, з’яўляюцца перавышэннем паўнамоцтваў, за якія, як сведчыць практыка, можа адбыцца папярэджанне аб недапушчальнасці падобных дзеяў адміністрацыі з боку пракуратуры (Білютэнь “Ня бойцеся!” №20, красавік 2012, стар. 7) http://www.salidarnasc.org/sites/salidarnasc.org/files/KRA-2012%20-%20staronka%20pa%20staroncy.pdf
У працэсе ажыццяўлення маніторынгу быў зафіксаваны выпадак правядзення дэканам факультэта сходу, на якім прадстаўнікам студэнтаў было прапанавана загітаваць сваіх студэнтаў далучыцца да Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Дадзеныя дзеі кіраўніцтва факультэта супярэчаць пастановам Кодэксу “Аб адукацыі”, п.3 арт.2 які прадугледжвае, што “ва ўстановах адукацыі не дазваляецца стварэнне і дзейнасць палітычных патрый, іншых грамадзкіх аб’яднанняў, якія пераследуюць палітычныя мэты…”
“Белая Русь” як раз і з’яўляецца арганізацыяй, якая пераслдуе палітычныя мэты, пра што неаднаразова публічна ўзгадвалася, яе дзейнасць ва ўстановах адукацыі наўпрост парушае дзейснае заканадаўства. У дадзеным выпадку мы маем справу з пятым тыпам парушэнняў, які ўключае ў сабе, у тым ліку, выпадкі прымусу да далучэння да грамадзкай арганзацыі.
Яшчэ адным выпадкам пятага тыпу з’яўляецца выпадак, зафіксаваны назіральнікамі, - факт накіравання кіраўніцтвам установы студэнтаў на канцэрт замест лекцыяў. Пры гэтым студэнтаў папярэдзілі, што не з’яўленне на канцэрт будзе разглядацца, як пропуск лекцыі. Падобныя дзеі не толькі парушаюць акадэмічныя правы студэнтаў, але і спрыяюць пагаршэнню якасці адукацыі, а таксама парушаюць адукацыйныя стандарты, усталяваныя дзейсным заканадаўствам ў сферы адукацыі (пп. 4.1. п.4 арт.20 Кодэксу “Аб адукацыі”).
Праблеме парушэнняў акадэмічных правоў пры прахаджэнні студэнтамі працоўнай практыкі прысвечаны зафіксаваны выпадак на прадпрыемстве, не адпаведаючы патрабаванням дадзенай спецыяльнасці. Пры гэтым першапачаткова студэнтам была прадстаўлена магчымасць знайсці месца для прахаджэння практыкі самастойна, а тых, хто не здолеў здзейсніць гэтага, месцам практыкі забяспечвала ВНУ. Указаныя дзеі адміністрацыі ВНУ супярэчаць патрабаванням “навучальнай праграмы” практыкі дадзенай спецыялнасці, зацверджанай ВНУ. Апроч таго, у адпаведнасці з п. 7.8. арт. 3 Кодэксу “Аб адукацыі” права грамадзян Рэспублікі Беларусь на адукацыю ажыцяўляецца забеспячэннем, у тым ліку, “стварэннем неабходнай колькасці месцаў у арганізацыях для прахаджэння практыкі, вытворчага навучання навучэнцаў”. У дадзеным выпадку, права грамадзян на адукацыю яўна не выконваецца, т.я. абавязак знайсці месца для практыкі, адпаведнае патрабаванням спецыяльнасці, было перакладзена на плечы студэнтаў.
Наступны выпадак парушэння, толькі ўскосна звязаны з праблемамі прахаджэння студэнтамі практыкі, сведчыць аб здольнасці кіраўніцтва ВНУ ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ МЕСЦАМІ для прахаджэння практыкі неабмежаваную колькасць студэнтаў, у выпадку, калі патрабуецца ў кароткія тэрміны выканаць вялікі аб’ём працы па будаўніцтве і аздабленні горада. Паводле паведамленняў СМІ http://www.belaruspartisan.org/life/211055/ , назіральнікамі быў зафіксаваны факт прымусовай працы студэнтаў эканамічных і прававых спецыяльнасцей Беларусай Дзяржаўнай сельскагаспадарчай Акадэміі (г. Горкі) у навучальны час цягам месяца. Адпаведна заняткі на гэты час былі прыпынены. Сэсія пачалася на месяц пазней, а вакацыі скараціліся на такі самы тэрмін. Усе гэтыя абставіны могуць негатыўна паўплываць на якасць навучання.
Дадзены выпадак з’яўляецца парушэннем акадэмічных свабод і звязаны з тым, што выконваемыя працы не адпавядаюць навучальнаму плану і патрабаванням, прад’яўляемым для практыкі па пэўных спецыяльнасцях. Апроч таго, у наяўнасці прамое парушэнне адукацыйных стандартаў і пагаршэнне якасці адукацыі, забесячэнне чаго, згодна “Кодэксу аб адукацыі”, з’яўляецца галоўным у дзейнасці адукацыйных устаноў.
У ліку іншых, назіральнікі зафіксавалі факт пагрозы супрацьпраўнага судовага разбіральніцтва па абвінавачванні ў паклёпе. Гэты выпадак датычыцца парушэнняў трэцяга тыпу па класыфікацыі маніторынгу. Пагроза была скіравана на адрэсу аспіранта НАН РБ кіраўніцтвам Інстытута фізіялогіі http://charter97.org/ru/news/2012/5/10/51977/ за ягоныя неаднаразовыя спробы звяртацца з калектыўнымі лістамі ў дзяржаўныя органы з мэтай абароны акадэмічных правоў і свабодаў аспірантаў. Раней дадзены аспірант ужо быў адлічаны з дзённай аспірантуры, але быў адноўлены паводле рашэння суда, што сведчыць аб сістэматычным характары парушэнняў акадэмічных правоў з боку кіраўніцтва вышэйзгаданага Інстытута.
Сярод іншых выпадкаў, адзначаюць неправамернае ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у справы ВНУ, а таксама абмежаванне адміністрацыяй ВНУ дзейнасці студэнцкай арганізацыі ўніверсітэта.
Падсумаванне
Дадзеная справаздача з’яўляецца першай за перыяд ажыццяўлення Маніторынгу.
Шматлікія факты парушэнняў акадэмічных правоў у ВНУ Беларусі не могуць быць апісаныя больш падрабязна (з пазнакай ВНУ, прозвішчаў) з-за іх канфідэнцыйнасці і магчымасці рэпрэсіяў у дачыненні тых, хто пра іх нам паведаміў. Арганізатары Маніторынгу ў першую чаргу клапацяцца пра бяспеку ахвяр рэпрэсій, каб публікацыя інфармацыі не нашкодзіла ім.
У наступных справаздачах аганізатары маніторынгу прадставяць больш падрабязную справаздачу пра парушэнні, у прыватнасці, тую інфармацыю, якая не пашкодзіць ахвярам гэтых парушэнняў.