Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі.
Падведзены вынікі чарговага этапу маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў у ВНУ беларусі, які праводзяць Камітэт “Салідарнасьць”і Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў у рамках дзейнасці Грамадскага Балонскага Камітэту.
За перыяд з верасня па снежань 2012 г. арганізатары маніторынгу зафіксавалі шэраг парушэнняў акадэмічных правоў студэнтаў і выкладчыкаў у галіне датэрміновага галасавання, прымусовай працы, а таксама праблемы ціску з боку дзяржаўных органаў і адміністрацыі ВНУ. Колькасць паведамленняў сама па сабе не такая вялікая, але кожнае з іх указвае на масавы прымус студэнтаў, што дазваляе казаць аб сістэмных парушэннях.
Вынікі Маніторынгу сведчаць, што беларуская сістэма вышэйшай адукацыі па-ранейшаму захоўвае традыцыйную камуністычную ідэалогію і не адпавядае мэтам і каштоўнасцям палітыкі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Няма ніякіх прыкмет, што беларускія ВНУ трансфармуюцца, рухаюцца наперад.
Цалкам з тэкстам Маніторынгу можна азнаёміцца тут.
Пакінуць новы каментар