Маці Квяткевіча: "У Сашы ў камэры 21 чалавек, сьпяць па чарзе"

Як паведамляе Радыё "Свабода", 2 чэрвеня сястра сустрэлася на "Валадарцы" з Аляксандрам Квяткевічам, якога асудзілі на 3,5 гады за падзеі 19 сьнежня. Маці вязня Алена Міхайлаўна паведаміла Свабодзе падрабязнасці пра сына.


"Сказала, што 21 чалавек у камеры. Заўтра да яго пойдзе адвакат, ён пагаварыць з ім, бо думае пісаць заяву, каб перавялі хутчэй ў калонію. Бо немагчыма так у камэры знаходзіцца, няма месцаў. Вось хлопчыка павезлі ў суд, дык ён заняў там ягоны ложак. З 8 раніцы да 8 вечара можа паспаць. Той прыяжджае і займае з 8 вечара да 8 раніцы. Гэтак сьпяць па чарзе.  Гэта ж поўны здзек!"

Алена Квяткевіч распавяла, як сын ў дзень выбараў прагаласаваў і пайшоў на Плошчу. "Трэба ня толькі галасаваць, але і адстойваць свой выбар", -- запомніла маці словы Аляксандра Квяткевіча.

Адзін з першых асуджаных за Плошчу, Дзьмітры Новік, які таксама атрымаў 3,5 гады зняволення, патэлефанаваў дамоў і ў размове з маці паведаміў, што яго ў калоніі спрабуюць справакаваць на парушэньні рэжыму. "Магчыма, каб ускладніць яму шлях да умоўна-датэрміновага вызвалення", – мяркуе маці вязня Наталля. Падрабязнасці Наталля Новіка спадзяецца даведацца пры асабістым спатканні. Пра сына яна кажа толькі самае добрае.


"Для мяне ён быў сын – лепшага няма ў свеце. Ён і па гаспадарцы дапаможа, і ў краму сходзіць за харчамі. Я хворая была, дык ён прыедзе з Мінска і бяжыць па лекі, мамачка, толькі б ты была здаровая. Я не магу без яго, мне б толькі дачакацца сваё дзіця!"

Дзмітры Новік адбывае пакараньне ў Шклоўскай калоніі. Вядома, што з турмы ён піша лісты сваякам іншых палітвязняў, каб падтрымаць іх маральна.

З Мікалаем Статкевічам на "Валадарцы" сустрэўся ягоны бацка, Віктар. Віктару Статкевічу – 84 гады. 1 чэрвеня ён прыехаў з Баранавічаў, каб сустрэцца з сынам у СІЗА КДБ, але тая сустрэча не адбылася – вязня перавялі на "Валадарку", а сваякоў не папярэдзілі. Віктар Статкевіч зараз ведае, што ў сына ў камэры 13 чалавек і што ён выглядае схуднелым, але бадзёрым.

"Трымаецца, казаў, што здароўе нармальнае. Выглядае схуднелым, але ня скардзіцца. Стараецца выконваць распарадак, ходзіць на шпацыры", -- паведаміў пра сына Віктар Статкевіч.

Гісторык Дзьмітры Дрозд даслаў з "Валадаркі" ліст на волю. "Рыхтавалі мяне да пераезду ў Жодзіна — але нешта пакуль тармазнулі, знаходжуся ў поўнай невядомасьці, дзе буду заўтра — ня ведаю. Можа, вырашылі ўсіх нас сабраць? Тут і Андрэй Саннікаў цяпер па суседзтве — яго людзі бачылі — перадаў мне прывітанне. Карацей, усё добра. Вельмі прыемна, што ён успомніў мяне ў апошнім слове на судзе. Думаю, што гэта падзяка ня толькі мне, але і ўсім «невядомым героям», якія працуюць на тое, каб мы хутчэй былі на волі. У адрозненьні ад астатніх сукамернікаў мой тэрмін — нявызначаны часавы прамежак. Веру, што можам выйсці ў любы момант! Ведаю, што ўвесь свет за нас, таму адчуваю, што за намі не толькі праўда, але і сіла."

Дзьмітры Дрозд асуджаны на 3 гады зьняволеньня.



 svaboda.org

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку