Маёр міліцыі зьбіў грамадзкага актывіста
У пятніцу 20.07.2007г. пры складаньньні пратаколу, маёрам Лобкісам Ю.А. быў зьбіты грамадзкі актывіст Максім Сяргіец. Гэта адбылося ў адным з апорных пунктаў Савецкага РУУС, куды ён быў дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі .
Пры ім былі знойдзены налепкі “Эрапейскі марш”. У пастарунку быў зроблены дагляд асабістых рэчаў без складаньня адпаведнага пратаколу. На просьбу Максіма прадаставіць яму адваката міліцыянты не адрэагавалі. Быў толькі складзены пратакол канфіскацыі. Але калі Максім Сяргіец азнаёміўся з ім і паспрабаваў выправіць яго, маёр Лобкіс Ю.А. пачаў прыніжаць і зьбіваць яго. У Максіма адразу абвастрылася сардэчнае захворваньне і была выклікана хуткая дапамога й яго адвезьлі ў лякарню.