Менгарсуд задаволіў скаргу студэнта Юрыя Алейніка

s-busiel_070525.jpg

Менскі гарадзкі суд пад старшынствам Міхаіла Басава цалкам задаволіў прыватную скаргу былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрыя Алейніка.

Студэнт-выдатнік быў адлічаны з 4-га курсу Акадэміі 15 траўня 2007 году нібыта за прагулы. Аднак Юрый Алейнік лічыць, што сапраўдная прычына адлічэньня – ягоная грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды. Паводле сёньняшняга рашэньня Менгарсуду справа Юрыя Алейніка вяртаецца зноў на разгляд у суд першай інстанцыі.

5 ліпеня 2007 году суд Кастрычніцкага раёну Менску спыніў вытворчасьць у пазове Юрыя Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Суд палічыў гэтую справу непадведамаснай яму.

У красавіку 2007 году Юры Алейнік удзельнічаў у зборы подпісаў пад заротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў за захаваньне сацыяльных ільготаў студэнтам.

Юры Алейнік зьяўляецца старшынём Менскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».

Паведамляе радыё Свабода