Моладзь адрэагавала на зьбіцьцё Тацьцяны Цішкевіч

akcyja.jpg

Учора ўвечары на перакрыжаваньні вуліцаў Няміга й Раманаўская Слабада сабралася моладзь каб выказаць свой пратэст у сувязі са зьбіцьцём Тацьцяны Цішкеіч. Маладзёны расьцягнулі расьцяжку й раздавалі ўлёткі з заклікам не заставацца абыякавымі, калі ў нас амапаўцы зьбіваюць дзяўчынак.

 

Нагадаем, што 16 жніўня пасьля акцыі, прысьвечанай дню Салідарнасьці супрацоўнікамі АМАП была зьбіта Тацьцяна Цішкевіч. Яна была шпіталізавана з дыягназам чэрэпна-мазгавая траўма. Да таго ж у дзяўчыны пасьля зьбіцьця пачаўся запаленчы працэс у нырках. Гэта ўжо ня першае зьбіцьцё Тацьцяны. У траўні яна была ўжо шпіталізавана з чэрэпна-мазгавой траўмай.