Моладзь "забіраюць у боты" напярэдадні парламенцкіх выбараў.
Актывізацыя органаў дзяржаўнай ўлады напярэдадні выбарчых падзей заўсёды “захапляе” сваім размахам і падборам метадаў.
Гэтым разам адразу некалькіх моладзевых актывістаў збіраюцца прызваць на службу ва ўзброеныя сілы РБ. Так, Павал Сяргей і Міхаіл Мускі рызыкуюць паспытаць небяспечнай практыкі “палітычнага прызыву”.
Нагадаем, што такім жа чынам у 2008 і 2009 гадох былі гвалтоўна прызваныя насуперак медычным проціпаказанням актывісты “Маладога Фронту” і “Моладзі БНФ” Іван Шыла, Франак Вячока, Зміцер Хведарук, Яўген Скрабец, Зміцер Жалезнічэнка і Андрэй Цянюта.
Тады падчас праходжання хлопцамі медычнай камісіі да лекарскага складу неаднаразова наведваліся супрацоўнікі “незразумелых” органаў і настойліва раілі,” ва ўсякім выпадку” не знаходзіць у актывістаў проціпаказанняў да службы.
Такія ж сведчанні хлапцы атрымалі і непасрэдна ў ваенных камісарыятах, якія здзяйсняюць працэдуру прызыву. Там хлапцам недвухсэнсоўна патлумачылі, што замест “шастанняў па плошчах і БНФаў” яны будуць вяртаць “ доўг радзіме”, і паўтары гады службы “станоўча” паўплываюць на змяненне іх светапогляду.
Самі актывісты зазначаюць, што не адмаўляюцца ад законнай службы ў войску і станоўча ставяцца да існавання гэткай інстытуцыі ў грамадстве. Аднак іх не могуць не хваляваць парушэнні працэдуры медычных аглядаў і наўпроставых умяшальніцтваў Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ва ўсю працэдуру і непасрэдны кантроль за іх асабістымі справамі.
Такім чынам ужо на пры канцы месяца стане вядома, ці працягнецца ізаляцыя палітычна актыўнай моладзі напярэдані чарговых выбараў у Беларусі.
Адзначым, што пасля чарговага адміністрацыйнага арышту за “лаянку матам” былы палітвязень Уладзь Яроменак быў вымушаны пераехць на сталае месца жыхарства ў Мёры пад штодзённы нагляд міліцыі.
Пакінуць новы каментар