Моладзь у рэгіёнах “прэсуюць”

Працягваецца ціск з боку КДБ на моладзевых актывістаў у рэгіёнах. Пры гэтым спецслужбы ўжываюць “разнастайныя” метады: тут і запалохванне маладзенаў, і розныя пасулы. А таксама банальнае надакучванне сваімі размовамі.
 
З усім гэтым на працягу апошніх месяцаў сутыкнуўся навучэнец Магілеўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, моладзевы актывіст з Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ян Пінчук.
 
Спачатку ініцыятыўны спецслужбовец рэгулярна напамінаў пра сябе тэлефанаваннем. Потым стаў прыходзіць у навучальную установу. Пры гэтым Яна проста здымалі з заняткаў і гутарка адбвалася ў адным з кабінетаў адміністрацыі каледжу.
 
У апошні час  “незнаёмец” стаў з’яўляўцца напрыканцы заняткаў і чакаць, калі Ян будзе выходзіць з будынку. У ходзе размоў была спроба прцягнуць да супрацоўніцтва. Былі пасулы паспрыяць у далейшым навучанні ці працаўладкаванні. Але былі і не прыкрытыя пагрозы пашкодзіць гэтаму ж самаму.
 
Асабліва настойліва оперупаўнаважаны КДБ цікавіўся крыніцамі фінансавання апазіцыі.  
 
Пасля таго як падзеі пачалі разгортвацца такім чынам, Ян Пінчук прыняў рашэнне зрабіць пераслед здабыткам галоснасці.
 
Але ў хлопца зараз на душы неспакойна, бо трэба рабіць выбар, ці варта  працягваць далейшую вучобу ў гэтай навучальнай установе.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку