МУС забараніў фатаграфаваць выканкамы і інстытуты?

Супрацоўніка “КП в Беларуси” затрымалі за фатаграфаванне Акадэміі навук і чатыры гадзіны пратрымалі ў міліцыі. Праваахоўнікі спасылаюцца на пастанову міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 25 лютага 2015 года.

Інцыдэнт адбыўся а 20-й гадзіне 26 лютага. Супрацоўнік “Комсомольская правда" в Беларуси” збіраўся сфатаграфаваць новую падсветку будынку прэзідыума Акадэміі навук на праспекце Незалежнасці ў Мінску, але быў затрыманы ахоўнікам будынку.

“Ахоўнік заявіў, што фатаграфаваць адміністрацыйны будынак забаронена, і папрасіў прад’явіць дакументы. Я паказаў яму пашпарт, які ён адразу забраў сабе і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты, што з’явіліся на месцы праз колькі хвілінаў, пацвердзілі забарону на фатаграфаванне, пасадзілі мяне ў службовую машыну і даставілі ў аддзяленне”, – распавёў Дзмітрый Ласько прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Дзмітрыя Ласько адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі да поўначы. Па словах супрацоўніка газеты, міліцыянты вельмі пільна разглядалі ўсе фотаздымкі з фотаапарата, цікавіліся прафесійнай дзейнасцю і склалі пратакол апытання.

“Міліцыянты спасылаліся на нейкую пастанову міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 25 лютага 2015 года, паводле якога нібыта забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Спачатку яны хацелі забраць у мяне усе флэш-карты з фотаапарата, але потым вырашылі гэтага не рабіць. Вызвалілі мяне апоўначы”, – дадаў Дзмітрый Ласько.

"Комсомольская правда" высветліла, што гаворка ідзе пра "ўнутранае ўказанне" намесніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Мікалая Мельчанкі. Такую інфармацыю даў газеце намеснік начальніка Першамайскага РУУС Юрый Баранаў.

“Ва ўказаніі пералічаныя будынкі дзяржаўных органаў рознага роду. Вось зараз чытаю яго, тут указана, што нельга здымаць чыгуначны вакзал, паветраныя судзіны. Пра тэатры нічога не сказана”, – зазначыў сп. Баранаў у гутарцы з журналістамі.

Па словах міліцыянера, калі аўтар здымка будзе «акрэдытаваны», і «з нашай здымачнай групай», то праблем не паўстане. Звычайны ж чалавек, які вырашыць сфатаграфаваць, напрыклад, будынак вакзала, можа быць затрыманы для праверкі асобы.

Па інфармацыі “КП”, новае ўказанне паступіла пакуль не ва ўсе аддзяленні міліцыі. Але нават тыя, хто яго мае, чакаюць дадатковай інфармацыі: якія аб’екты нельга здымаць і што рабіць з тымі, хто сфатаграфаваў адміністрацыйны будынак.

Рашэнне МУС, нават калі не звяртаць увагу на яго абсурднасць, выглядае дыскрымінацйным у адносінах да незалежных журналістаў, якім атрымаць акрэдытацыю ў дзяржаўных органах і сілавых структурах, мякка кажучы, надзвычай няпроста.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку