Мікалай Дзядок

Дата арышту: 
02/09/2010
Вырок: 
4,5 гады ўзмоцненага рэжыму + 1 год калоніі строгага рэжыму (за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі" арт. 411 КК РБ)
Суд: 
cуд Заводскога раёна г. Мінска
Дата: 
26/05/2011

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 году ў Брагіне. Скончыў юрыдычны каледж БДУ. Паступіў у Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на аддзяленьне паліталёгіі, вучыўся завочна. Працаваў у калектарскай фірме. Сябар арганізацыі беларускіх анархістаў.

 

Быў затрыманы 3 верасьня 2010 году ў якасьці падазронага па справе «Аб нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі», але справа рассыпалася, і Мікалая абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ля будынка Генэральнага штабу. Яму было выстаўлена абвінавачаньне па артыкуле 339, частцы 2 Крымінальнага кодэксу — хуліганства. 27 мая 2011 году Заводзкі суд Менску асудзіў Дзядка на 4 з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праходзіў па справе разам зь Ігарам Аліневічам (які асуджаны на 8 гадоў) і Аляксандрам Францкевічам. (3 гады зьняволеньня). Пачаў адбываць  пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15. За кратамі ажаніўся. У кастрычніку 2011 году Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зьняволенымі. Над Дзядком узяла шэфства дэпутатка Эўрапарлямэнту, прадстаўніца Фінляндыі Сары Эсая.

 

26 лютага 2015 года у Магілёўскай турме (за колькі дзён да заканчэння асноўнага тэрміна 3 сакавіка) адбыўся суд за нібыта “парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ”, які пакараў Мікалая Дзядка яшчэ 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.


Адбываў пакаранне па адрасе: 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 (ПК № 9)

22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.