МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ. Біяграфія. Дзейнасць. Храналогія пераследу.

Кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у галіне кіравання. Падпалкоўнік запаса. Нарадзіўся 12.08.1956 г. у Слуцкім раёне ў сям’і настаўнікаў.

Закончыў Мінскае вышэйшае інжэнернае зенітнае ракетнае вучылішча (МВІЗРВ). Служыў у Запаляр’і. Быў прызнаны лепшым афіцэрам па сваёй спецыяльнасці ў аб’яднанні супрацьпаветранай абароны, якое абараняла ўсю Поўнач еўрапейскай часткі СССР. Меў вышэйшую баявую класіфікацыю – “Майстар”. Узнагароджаны медалямі.

Абараніў кандыдатскую дысертацыю і выкладаў у МВІЗРВ. Напісаў болей за 60 навуковых працаў у галіне кіравання, эрганомікі і сацыяльнай псіхалогіі. Аўтар вынаходніцтваў. Для завяршэння доктарскай дысертацыі быў накіраваны ў дактарантуру.

Яшчэ да распаду Савецкага Саюза распрацаваў і надрукаваў канцэпцыю стварэння беларускага войска, якая была рэалізавана пасля атрымання нашай краінай незалежнасці. У пачатку 1991 года ў знак пратэста супраць падаўлення танкамі дэманстрантаў у Вільнюсе выйшаў з КПСС. 20 жніўня 1991 года адзіны з вайскоўцаў у Беларусі публічна выступіў супраць путча ў Маскве. Тады ж аб’явіў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое паставіла на мэце стварэнне беларускага войска, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамацтва.

На пачатку 1992 года арганізаваў падпісанне ўсімі тагачаснымі кіраўнікамі ўлады і апазіцыі сумеснага Антыкрызіснага пагаднення ў абарону незалежнасці.

У верасні 1992 года выступіў ініцыятарам прысягі членаў БЗВ і афіцэраў запаса на вернасць Беларусі. Гэта шматтысячная грамадская акцыя прымусіла ўрад прывесці да прысягі нашай краіне ўсіх афіцэраў сілавых структур.

У 1993 годзе выступіў супраць Дамовы аб калектыўнай бяспецы з ваюючымі краінамі (Арменія, Таджыкістан і інш.), па ўмовах якой Беларусь павінна была накіроўваць сваіх салдатаў на чужые войны. За гэта быў звольнены з войска за месяц да плануемай абароны доктарскай дысертацыі. Пасля шырокай грамадскай кампаніі ў падтрымку М. Статкевіча беларускі парламент падпісаў дадзеную дамову з умовай не адпраўляць нашых салдат у «гарачыя кропкі».

У 1994 годзе арганізаваў паспяховае сумеснае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі, у якім прынялі удзел каманды усіх апазіцыйных кандыдатаў. У 1995-1996 гадах тройчы перамагаў на парламенцкіх выбарах, але ўлады прызнавалі гэтыя выбары не адбыўшыміся.

У 1996 годдзе быў абраны старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Гэта партыя ставіць на мэце абарону інтарэсаў людзей працы, пенсіянераў, малога бізнесу і моладзі. У 2005 годзе ўлада па даносу прайграўшых барацьбу за лідэрства членаў партыі пазбавілі яе афіцыйнай рэгістрацыі, але Народная Грамада працягвае сваю працу і з’яўляецца членам Сацыялістычнага інтэрнацыянала.

У 1996-2000 гадах - лідэр барацьбы за незалежнасць. Арганізаваў і ўзначаліў болей за 30 шматтысячных дэманстрацый у абарону незалежнасці і суверэнітэта. Каля 30 разоў меў адміністратыўныя арышты, 3 разы супраць яго ўзбуджаліся крымінальныя справы. У зняволенні трымаў працяглыя галадоўкі. У 1999 годзе узначаліў 50-тысячны Марш свабоды, пасля якога спыніліся выкраданні і забойствы палітыкаў, а ўлада пачала мяняць сваё стаўленне да незалежнасці краіны.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 і 2006 гадоў супраць М. Статкевіча з’яўляліся крымінальныя справы з мэтай перашкодзіць яго ўдзелу ў гэтых выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты. Так у 2005 годзе ён быў асуджаны да 3 гадоў абмяжавання свабоды за арганізацыю мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндума. Па вынікам гэтага рэферэндума прэзідэнт атрымаў права знаходзіцца ва ўладзе неабмежаваную колькасць тэрмінаў. М. Статкевіч быў прызнаны міжнароднымі арганізацыямі «вязнем сумлення». Атрымаў каля 20 тысяч лістоў ад людзей з розных краінаў.

На «хіміі» год працаваў электрамеханікам на прадпрыемстве у Баранавічах, потым слесарам у калгасе ў Пухавіцкім раёне. Таму добра ведае рэальны стан беларускай эканомікі.

З 2003 года – лідэр «Еўрапейскай кааліцыі», у якую ўваходзяць шэраг партый, прафсаюзных, жаночых і моладзевых арганізацый. Кааліцыя выступае за еўрапейскі шлях развцця нашай краіны. На парламенцкіх выбарах 2008 года каліцыя вылучыла сваіх кандыдатаў у 2/3 выбарчых акругаў.

Аўтар многіх працаў у галіне палітыцы, міждународных адносін. Яшчэ напрыканцы 90-х сфармуляваў, а потым развіў канцэпцыю неканфліктнага дружалюбнага еўрапейска-расійскага баланса для Беларусі. І толькі зараз гэту канцэпцыю спрабуе рэалізаваць сённяшняе кіраўніцтва нашай краіны.

Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу”. Выгадаваў і выхаваў дзвюх дачок.

У 2009 годзе кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыі», у якім прымалі ўдзел болей за 700 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, вылучаны кандыдатам у прэзідэнты.

У 2010  годзе зарэгістраваны кандыдатам на выбарах прэзідэнта Беларусі.

26 мая 2011 года асуджаны за арганізацыю «масавых беспарадкаў» да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2012  узнагароджаны прэміяй «За асаблівую палітычную мужнасць» імя Вілі Бранта.

 

Храналогія пераследу

У 2005 г. быў асуджаны да 3 гадоў абмежаваньня волі за арганізацыю ў кастрычніку 2004 г. у Менску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму.

19 сьнежня 2010 г. браў удзел у акцыі на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасьці. Пасля жорсткага разгону мітынгу пры ад’ездзе на таксоўцы быў заблакаваны сьпецназам і затрыманы.

З 19 сьнежня 2010 г. па 12 студзеня 2011 г. трымаў галадоўку пратэсту ў СІЗА КДБ.

26 траўня 2011 г. у Ленінскім судзе г. Менску суддзя Людміла Грачова агучыла ягоны прысуд: 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (пракурор — Кірыл Чубкавец).

Спачатку адбываў тэрмін пакараньня ў калоніі г. Шклова, дзе атрымаў траўму рукі, працуючы на лесапілцы, напачатку верасьня 2011 г. Адміністрацыя калоніі, аднак, замоўчвала гэты факт і адмаўляла сваякам у спатканьнях.  Міколе Статкеічу тады было адмоўлена ў тэлефанаваньнях дадому, аказваўся і іншы маральны ціск.

13 сьнежня 2011 г. стала вядома, што Мікола Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў шклоўскай ПК №17. Падставай затачэньня вязьня ў ШЫЗА на 5 сутак стала публікацыя ў СМІ ягоных лістоў, неадцэнзураваных адміністрацыяй калоніі.

12 студзеня 2012 года на закрытым паседжаньні Шклоўскі раённы суд асудзіў Статкевіча да больш строгага рэжыму ўтрымання — 3 гадоў зьняволення ў крытай турме. (Суддзя — Віталь Волкаў). Прычынай было названае “злоснае парушэньне рэжыму”. Ужо праз 4 дні стала вядома аб знаходжаньні палітыка ў турме № 4 г. Магілёва, дзе нашмат больш жорсткія ўмовы ўтрымання. 17 студзеня 2012 г. ён быў пакараны 10 суткамі карцэру (за што — дагэтуль дакладна не вядома). Знаходзіцца ў камеры-адзіночцы магілёўскай турмы. У канцы чэрвеня 2012 г. чарговы зноў быў пераведзены ў штрафны ізалятар.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку