Міколу Статкевіча верагодна перавядуць у Магілёўскую турму

Такое меркаванне выказала жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Нагадаем, учора суддзя Святлана Баранцава задаволіла хадайніцтва Шклоўскай калёніі № 17 і асудзіла Міколу на турэмны рэжым адбывання рэшты тэрміну пакарання. На сёння — гэта 1 год, 7 месяцаў і 14 дзён.

“Мікола дужа спакойна ўспрыняў вырак. Для яго гэта было дужа ўсё зразумела. Сюрпрызаў не было. Ён скарыстаў гэты працэс, каб яшчэ раз агучыць свае перакананьні, і прасіў перадаць усім, што ніколі, ні пры якіх умовах ад іх не адмовіцца”, - цытуе словы Марыны Адамовіч Радыё Свабода.

Суд праходзіў на тэрыторыі калоніі. На яго пасля шматлікіх узгадненняў удалося трапіць толькі жонцы і адвакату. Праваабаронцаў і журналістаў не пусцілі.

Палітыкі выказваюць меркаванне, што ўскладненне сітуацыі з палітвязнямі звязанае з перакананнем афіцыйнага Мінска ў магчымасці нармалізацыі адносінаў з Захадам без вырашэння гэтага балючага пытання ў бліжэйшай перспектыве.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку