Міколу Статкевіча віталі апладысментамі
Калі былы палітвязень Мікола Статкевіч увайшоў у залю на прэм'еры спектакля "Што рабіць з тыграм?" 28 верасня ў Мінску, людзі прывіталі яго апладысментамі.
Пра прыгожую праяву салідарнасці напісаў у сваім Facebook тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі.
Пасля прэм'еры Статкевіч пайшоў за кулісы, і акцёры і работнікі «Тэатра Ч.» сфатаграфаваліся з ім, а таксама з Марынай Адамовіч і Уладзімірам Някляевым.
Фота nn.by.
Пакінуць новы каментар