Міколу Статкевіча хочуць перавесці з калоніі ў турму

Як паведаміла ў Facebook жонка палітвязня Марына Адамовіч, адміністрацыя калоніі вырашыла, што Мікола Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця»

«9-га красавіка нейкая там камісія ў шклоўскай ПК-17 вырашыла адправіць яго на турэмны рэжым да канца тэрміну. Калі суд, мне невядома. Якія-небудзь падрабязнасці таксама. Ведаю толькі, што на сёння ў яго 13 спагнанняў, з якіх 10 — за «адмову ад працы», — патлумачыла яна.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч знаходзіцца ў памяшканні без дзённага святла, яму дазваляюць прагулку працягласцю паўгадзіны на дзень


Як перадае словы Марыны Адамовіч сайт НН, праблемы з адміністрацыяй у Статкевіча пачаліся адразу пасля пераводу ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы і ўзмацніліся пасля таго, як 24 сакавіка ён напісаў заяву аб адмове ад незаконных работ па самаабслугоўванні. Як растлумачыла Адамовіч, такія работы ўсе зняволеныя павінны выконваць па чарзе, прычым не больш за дзве гадзіны ў дзень, але ў дачыненні да Статкевіча гэтыя нормы адміністрацыя не выконвала.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку