Мікіту Сасіму сёньня спаўняецца 23 гады
Сёньня маладзёваму актывісту Мікіту Сасіму, які зараз знаходзіцца на Акрэсьціна за ўдзел у акцыі, прысьвечанай дню Салідарнасьці, спаўняецца 23 гады.
Нагадаем, што ён быў затрымлены пасьля акцыі Салідарнасьці , 16 жніўня каля кінатэатру «Масква» . Суд Цэнтральнага раёну Менску адмераў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту.