МІЛІЦЫЯНТА ПАКАРАЮЦЬ ЗА АБРАЗУ АПАЗІЦЫЯНЭРА
Пракурор горада Пінску, саветнік юстыцыі Сьвятлана Масло накіравала ў Пінскі гарадзкі аддзел унутраных справаў пастанову аб прыцягненьні прапаршчыка міліцыі Аляксандра Барычэўскага да матэрыяльнай адказнасьці.
У дакумэнце адзначаецца, што “паводзіны гэтага міліцыянта супярэчаць асноўным прынцыпам Дырэктывы прэзыдэнта №2 “Аб мерах для далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату”, паведамляе «Радыё Свабода».
У часе дзяжурства ў будынку Пінскага ГАУС міліцыянт Барычэўскі абражаў грубымі словамі былога дэпутата Пінскага гарсавету, сябра партыі БНФ Юр`я Бахцерава.