Міліцыянты адбіраюць мабільныя тэлефоны

Учора ў Мядзелі быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Зьміцер Падрэза. На юнака склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, адабралі мабільны тэлефон, налепкі “Эўрапейскі марш” і загадалі зьявіцца ў КДБ.

 

Міліцыянты спынілі Зміцера Падрэза каля дому бацькоў і запатрабавалі адкрыць сумку. Знайшоўшы там налепкі “Эўрапейскі марш”, актывіста даставілі ў Мядзельскі РАУС. У пастарунку на Зьміцера склалалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня й адабралі мабільны тэлефон.

Па словах актывіста, міліцыянты доўга распытвалі, дзе ён узяў налепкі і хто іх друкуе, а пасьля загадалі ў другой палове дня прыйсьці ў КДБ.

Зьміцер адмовіўся адказваць на правакацыйныя пытаньні й ісьці ў КДБ без павесткі.