Міліцыянты адпусьцілі актывістаў, але канфіскавалі брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі”

Актывісты Руху “За Свабоду” Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі адпушчаны з РАУСа Бярозы. Міліцыянты змушалі актывістаў напісаць пісьмовыя тлумачэньні, а таксама канфіскавалі брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі”.

Нагадаем, што сёньня зранку ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаваньні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Эўрапейскага Зьвязу былі затрыманыя актывісты Руху Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі. Яны былі дастаўлены ў мясцовы РАУС.

Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі разам са сваімі паплечнікамі раздавалі брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі” каля будынку мясцовага райвыканкаму.

www.milinkevich.org