Міліцыя затрымала каля трыццаці дэмакратычных актывістаў
Людзей трымаюць у аўтобусе, нікому не дазваляюць выйсьці на вуліцу. Прадстаўнікі МУС заявілі, што ім трэба высьветліць асобы затрыманых. Каля трыццаці чалавек, сярод якіх намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і прафэсар Юры Хадыка, накіроўваліся ў Сьвіслач, каб ушанаваць памяць Кастуся і Віктара Каліноўскіх.
Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтобус, калі ён выехаў зь Менску, і адканваірвалі ў міліцыю гораду Дзяржынску.
Па інфармацыі радыё Свабода