Міліцыя спыніла правядзеньне мерапрыемства Руху “За Свабоду”

amap.jpg

Супрацоўнікі АМАП і некалькі дзесяткаў міліцыянтаў спынілі правядзеньне пад Менскам сустрэчы каля ста актывістаў Руху “За Свабоду” з усёй Беларусі.

Ад раніцы “праваахоўныя органы” шукалі месца правядзеньня пікніка Руху “За Свабоду” і толькі позна ў вечары на тэрыторыю ўварваліся міліцыянты й запатрабавалі ўсім прысутным пакінуць мерапрыемства й разысьціся, у адваротным выпадку, як паведаміў намеснік кіраўніка міліцыі менскага раёну сп. Грыб, актывісты дэмсілаў будуць затрыманыя.

Гэтыя незаконныя дзеяньні міліцыі сьведчаць аб нежаданьні паважаць правы й свабоды грамадзянаў – адзначыў намесьнік кіраўніка Руху “За Свабоду”  Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, што ў суботу актывісты Руху “За Свабоду” і яго прыхільнікі з розных партый, грамадскіх ініцыятыў і арганізацый ладзілі ў Менскім раёне пікнік. Арганізатары мерапрыемства ставілі за мэту прэзентацыю Руха, знаёмства ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, абмен інфармацыяй і ідэямі, а таксама ўзнагароджаньне пераможцаў конкурсу “Свабода – гэта...”.